8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

У выкананне пункта 17 дадатку 7 Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2020 № 777, ліста Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні мерапрыемстваў па ахове працы ў 2024 годзе » ад 18.12.2023 № 22-20/3237, а таксама ў мэтах узмацнення працы па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму, недапушчэнні няшчасных выпадкаў з 11 па 15 сакавіка 2024 года на прадпрыемстве пройдзе «Тыдзень нулявога траўматызму».

Правядзенне “Тыдня нулявога траўматызму” на прадпрыемстве з’яўляецца адным з элементаў сістэмы кіравання аховай працы, накіраваным на паляпшэнне стану аховы працы, вытворчай санітарыі, вытворчай і пажарнай бяспекі, узмацненне кантролю з боку кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, прафсаюзнага камітэта за захаваннем работнікамі патрабаванняў па ахове працы.

“Тыдзень нулявога траўматызму” – гэта аналіз стану работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнні вытворчай і працоўнай дысцыпліны, аператыўнае выяўленне парушэнняў патрабаванняў па ахове працы і прыняцця мер па іх устараненню, вызначэнне прычын няшчасных выпадкаў на прадпрыемстве і прафесійных захворванняў, эфектыўных мер па іх прафілактыцы і недапушчэнні.

Асноўнай мэтай правядзення “Тыдня нулявога траўматызму” з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму на прадпрыемстве, у тым ліку недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў гэты перыяд.