8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 31.03.2023 увяло ў эксплуатацыю дом 2 другой чаргі будаўніцтва жылога комплексу «Сакаліны край» (г.п. Мачулішчы).

11.04.2023 г. скончана папярэдняя прыёмка дольшчыкамі 64-х кватэр, якія на папярэдняй прыёмцы паглядзелі свае кватэры, радуючыся хуткаму засяленню. Усе наяўныя заўвагі былі зафіксаваны і перададзены генеральнаму падрадчыку ТАА «Металлстройпрофиль», які ўжо ўшчыльную працуе над іх ліквідацыяй.

Хутка дом напоўніцца новымі жыхарамі, у двары загучаць дзіцячыя галасы, і збудзецца ў многіх мара – знайсці сямейны рай за горадам.