8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 08 лістапада 2023 г. № 1618 “Аб правядзенні рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі” з 13 па 19 лістапада на прадпрыемстве праводзіцца інфармацыйна – адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння, як фактару рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў.

На інфармацыйных стэндах размешчаны адукацыйныя матэрыялы: улёткі і буклеты па пытаннях прафілактыкі спажывання тытунёвай і нікацінзмяшчальнай прадукцыі, у тым ліку як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў.

Па выніках акцыі прадугледжаны меры стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння і вядуць здаровы лад жыцця.