8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

24 лютага работнікі прадпрыемства выехалі на базу «Іслач-Парк», дзе былі запланаваны спартыўна-аздараўленчыя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею прадпрыемства.

На вячэры з афіцыйнай часткай было шмат конкурсаў, якія падрыхтавалі і вялі Кароль Ж.I. і Коваль T.B, прынялі актыўны ўдзел усе ўдзельнікі мерапрыемства.

Заводзілі ўдзельнікаў мерапрыемства, сваёй актыўнасцю, жыццёвай энергіяй начальнік прадпрыемства Галін Я.Б., гл. бухгалтар Кароль Ж.I., гл. інжынер Варанкоў Ю. В. і старшыня прафкама Мірук В.М.

Гледзячы на танцуючых, складалася ўражанне, што нашы работнікі колісь вучыліся ў школе бальнага танца. Грацыя і пластыка праглядалася ў кожным іх руху.

На досыць высокім прафесійным узроўні прадэманстравалі свае вакальныя дадзеныя, пры выкананні папулярных песень, Галін Я.Б., Бычкоўская А. В., Коваль Т.В., Шавель А.С., Кажушко П.С., Кiрыльчык А. М., Кароль Ж.I.

25 лютага адбыліся спартыўныя спаборніцтвы. Усе ўдзельнікі былі падзеленыя на дзве каманды. Былі абраныя капітаны каманд, дэвіз і назва.  

Каманда «Зорка» чырвоныя, капітан каманды Юдэнка Н.С., удзельнiкi каманды: Галiн Я.Б., Кароль Ж.I., Качанава А.А., Ляхавец В.У., Градомскi А. I, Шнейтар Е.В., Мухіна Ю.А.

Каманда “Лотас” сінія, капітан каманды Фiльчанка Г.М., удзельнiкi каманды: Мiрук В.М., Шавель А.С., Кажушко П.С., Кірыльчык А. М., Марозава Н.К., Бычкоуская А. В., Коваль Т.В.

Гульня “Форд Баярд” праходзіла ў напружанай, поўнай самааддачы ўдзельнікаў, спартыўнай барацьбе. Гэта наглядна паказала перацягванне ліны, дзе каманда «Зорка», літаральна на апошнім дыханні, «выгрызла» перамогу.

У ходзе ўпартай барацьбы ў спаборніцтвах гульні “Форд Боярд” перамогу атрымала каманда «Зорка».

У індывідуальных спаборніцтвах «Трапны стралок”, удзельнікі спаборніцтваў змаглі праверыць свой вакамер, навык канцэнтрацыі і трапнасць. Спаборніцтвы праходзілі ў стральбе з лука, арбалета і пнеўматычнай вінтоўкі.  

Многія ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі добрыя вынікі. Аднак усё ж лепшым апынуўся Галін Я.Б., які атрымаў ўпэўненую перамогу.

Пасля гэтага насычанага і займальнага мерапрыемства, сіл і энергіі ва ўдзельнікаў, хопіць на доўгі час. Што ў сваю чаргу станоўча адаб’ецца на вытворчай дзейнасці прадпрыемства.