8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

 20 красавіка на прадпрыемстве прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел 39 чалавек.

   У ходзе правядзення суботніка былі выкананы наступныя віды работ: вычышчана тэрыторыя прылеглая да адміністрацыйнага будынка ад смецця, наведзены парадак у архіве, рабочых кабінетах і паддашкавых памяшканнях адміністрацыйнага будынка, пасаджаны шматгадовыя кветкі, праведзены рамонт часткі тратуарнай пліткі і бардзюраў, наведзены парадак на двух складах на вул. Судмаліса, 13 і ачышчана ад смецця прылеглая да іх тэрыторыя.

   Створана алея ў гонар 30-годдзя ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якой пасаджана 15 туй.

   Падчас суботнікаў зароблена 1061,26 рублёў.