8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

1 верасня ў падшэфнай навучальнай установе прадпрыемства, ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі пракурор Ленінскага раёна г. Мінска Дзмітрый Лук’янаў і ад нашага прадпрыемства начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Васіль Ляхавец.

Хочацца адзначыць,  што ў 2023-2024  навучальным  годзе ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска» дабілася адчувальных вынікаў, як у вучэбнай так і выхаваўчай рабоце.

Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2024 года тры выпускнікі гімназіі набралі 100 балаў. Гэта вялікая заслуга педагагічнага калектыву гімназіі і асабіста дырэктара Зяневіч Алесі.

У перыяд летніх канікулаў у гімназіі працаваў летні аздараўленчы лагер, лагер працы і адпачынку, дзе хлопцы не толькі добра адпачылі, але і папрацавалі.

У новым 2024-2025 навучальным годзе пажадаем поспехаў у навучальна-выхаваўчым працэсе гімназіі настаўнікам, гімназістам, а таксама іх бацькам.