8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

   З 23 сакавіка па 20 красавіка 2024 года ў нашай краіне прайшла добраахвотная рэспубліканская акцыя «Аднаўiм лясы разам!», прысвечаная Году якасці і 30-годдзю ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Унеслі свой уклад у захаванне ляснога багацця краіны і супрацоўнікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Уздзенскі лясгас», на тэрыторыі Уздзенскага лясніцтва, былі высаджаны маладыя лістоўніцы – 1000 штук.

   Правядзенне акцыі «Аднаўiм лясы разам!» мае важнае значэнне і для нашай прыроды, і для чалавека: колькасці выпрацоўваемага кіслароду адным дрэвам хапае на траіх людзей. Штогод 1 гектар лесу спыняе да 100 тон пылу. Лясы рэгулююць і паляпшаюць водны баланс вадаёмаў, змешчаных усярэдзіне або паблізу лесу. Служаць паветраным фільтрам, ачышчаючы паветра ад шкоднасных хімічных рэчываў. Немалаважнай функцыяй лясоў з’яўляецца абарона глебы ад селяў, апоўзняў і розных геалагічных працэсаў.

   Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» і ў далейшым будзе прымаць удзел у такіх акцыях!