8 (017) 220-21-76 info@gyks.by

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай будаўнічай выставе «Будпрагрэс-2021», якая пройдзе ў горадзе Мінску па адрасе пр. Пераможцаў, 20/2-СК «Футбольны Манеж» з 14 па 17 верасня 2021 года. У рамках удзелу ў выставе адбудзецца прэзентацыя праекта «Будаўніцтва жылога комплексу ў г. п. Мачулішчы».

У склад праекта ўвайшлі пяціпавярховыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай. Жылы комплекс уключае ў сябе 21 пяціпавярховы жылы дом з дзіцячымі пляцоўкамі і аўтапаркоўкамі, два гандлёвых цэнтра плошчай 3000 і 1000 м2 і дзіцячы сад на 230 месцаў з басейнам. Рэалізаваць праект плануецца на працягу 2021-2025 гг. Для першых дзесяці пакупнікоў, якія на выставе выберуць прыдатны варыянт і зробяць папярэднюю заяўку на ўдзел у долевым будаўніцтве, выгада да 5%.