1 верасня ў падшэфнай навучальнай установе прадпрыемства, ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.
На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі пракурор Ленінскага раёна г. Мінска Дзмітрый Лук’янаў і ад нашага прадпрыемства начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Васіль Ляхавец.
Хочацца адзначыць, што ў 2023-2024 навучальным годзе ДУА «Гімназія № 28 імя Уладзіміра Караткевіча г. Мінска» дабілася адчувальных вынікаў, як у вучэбнай так і выхаваўчай рабоце.
Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2024 года тры выпускнікі гімназіі набралі 100 балаў. Гэта вялікая заслуга педагагічнага калектыву гімназіі і асабіста дырэктара Зяневіч Алесі.
У перыяд летніх канікулаў у гімназіі працаваў летні аздараўленчы лагер, лагер працы і адпачынку, дзе хлопцы не толькі добра адпачылі, але і папрацавалі.
У новым 2024-2025 навучальным годзе пажадаем поспехаў у навучальна-выхаваўчым працэсе гімназіі настаўнікам, гімназістам, а таксама іх бацькам.